Улады Мікалаева заклікаюць жыхароў устрымацца ад вяртання, горад сталі часцей атакаваць. Украінскіх уцекачоў на мяжы Латвіі з суседнімі краінамі паменела


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


Старшыня Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім заклікаў жыхароў гораду, якія збіраюцца вярнуцца, устрымацца ад гэтага. 

Па ягоных словах апошнім часам расійскія войскі ўзмацнілі атакі на Мікалаеў.

«Абстрэлы працягваюць узмацняцца, хоць горад ажывае. Таму тыя, у каго ёсць магчымасць, пачакайце яшчэ два-тры тыдні з вяртаннем. Потым мы яшчэ раз абмяркуем гэтае пытанне», – адзначыў Віталь Кім у сваім Telegram-канале. Яго допіс падае сайт тэлеканалу Прямий.

1 чэрвеня ў выніку абстрэлу Мікалаеўскай вобласці, паводле папярэдніх дадзеных, 1 чалавек загінуў і прынамсі 1 атрымаў раненні, паведамляе прэсавая служба абласной адміністрацыі. Ёсць разбурэнні і пашкоджанні жылых дамоў, піша партал «Матрица Свободы».

usm.media

1 чэрвеня адзіночны касетны боепрыпас трапіў у танкер Brentix, ашвартаваны ў порце Ачакаў. Пажар патушыў экіпаж, пацярпелых няма.

Інтэрнэт-выданне Ukrainian Shipping Magazine адзначае, што танкер Brentix пабудаваны ў 1980 годзе і ходзіць пад сцягам Танзаніі.

31 мая расійскія войскі атакавалі Мікалаеўшчыну, у выніку 22 чалавекі атрымалі раненні. Пацярпелі 22 чалавекі, піша інтэрнэт-выданне «Аператыўная Украіна», спасылаючыся на старшыню абласнога савету Ганну Замазееву. Яна адзначала, што сярод пацярпелых няма дзяцей.

i0.wp.com

Па ейных словах у на раніцу 1 чэрвеня ў мікалаеўскіх шпіталях знаходзіцца 256 грамадзян, якія пацярпелі ад нападаў расіян на рэгіён. Яшчэ 26 пацярпелым атрымалі амбулаторную дапамогу.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


У Даўгаўпілсе з 1 чэрвеня пенсіянеры будуць плаціць за праезд у грамадскім транспарце. Гэта вынікае з зацверджаных мясцовай думай тарыфаў і льготамі на праезд, перадае навінны партал Bb.lv.

bb.lv/engine

На прадпрыемстве Daugavpils satiksme, якое з’яўляецца аператарам пасажырскіх перавозак у горадзе, тлумачыць скасаванне льготы для пенсіянераў падаражэннем энергарэсурсаў і агульнай эканамічнай сітуацыяй у краіне. Без павышэння коштаў на праезд даступнасць транспарту аказалася б пад пытаннем, заяўляюць транспартнікі.

Сабекошт праезду ў даўгаўпілскім транспарце на пачатку году складаў 1,21 еўра, а ў лютым вырас да 1,50 еўра. Поўны кошт білетаў для пасажыраў пакуль 0,50 еўра.

Украінскіх уцекачоў на Латвійска-расійскай мяжы паменела. Многія ўкраінцы перасякаюць яе, каб вярнуцца дамоў, альбо дабрацца да іншых краін Еўропы, піша латвійскі навінны інтэрнэт-партал PRESS.LV, спасылаючыся на матэрыял калегаў з Латгальскай студыі Латвійскага радыё 4.

Транзітным уцекачам дапамагаюць валанцёры, Дзяржаўная памежная службы, Пажарна-выратавальная служба, а таксама органы самакіравання.

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войск ва Ўкраіну Латвійскую мяжу з Расіі і Беларусі перасеклі 57 тысяч грамадзян Украіны. Не ўсе яны ў Латвіі атрымалі статус ўцекачоў. Большасць разглядаюць яе, як транзітную краіну, каб вярнуцца на радзіму, альбо накіравацца далей у Еўропу, засяроджваюць увагу журналісты.


Сынжэрэй, Молдова

Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек.


У невялікім Сынжэрэі цяпер будуць асвойваць навыкі вялікага тэнісу на сучасным корце. Праект па яго ўзвядзенні прафінансавала камерцыйныя арганізацыяй, якая вырабляе мінеральную ваду, паведамляе Бельцкі незалежны партал СП.

esp.md

Выданне адзначае, што корты адпавядаюць гульнявым стандартам і падыходзяць для трэніровачнага працэсу.

Па словах прадстаўніка арганізацыі працы над кортам працягваліся два гады і на ім будуць трэніравацца дзеці. Мэр гораду на адкрыцці адзначыў, што магчыма з мясцовых юных прыхільнікаў гэтага віду спорту вырастуць зоркі тэнісу.


Траўна, Балгарыя

Горад пабрацім Асіповічаў. Насельніцтва 10 тысяч чалавек. Цэнтр аднайменнай абшчыны ў Габраўскай вобласці. Старая частка гораду абвешчана архітэктурным запаведнікам. У ёй 140 помнікаў эпохі нацыянальнага адраджэння. Штогод ладзіцца адзіны ў краіне міжнародны пленэр драўлянай пластыкі.


У Траўне адзначылі 70-годдзе станаўлення мясцовага баскетболу, які найупадабанейшы від спорту ў гараджанаў. Горад славуты традыцыямі баскетболу.

tryavna.bg

Многія выхадцы з Траўны гуляюць у прафесійных клубах, піша інтэрнэт-выданне Informo.bg.

На афіцыйнай урачыстасці прадстаўнікі мэрыі адзначылі знаных спартоўцаў і юных баскетбалістаў, пераможцаў спаборніцтваў, граматамі і лістамі падзякі.