Украінскае Запарожжа скасоўвае дамоўленасці аб супрацоўніцтве з Беларуссю, якую лічыць «памагатай Расіі»

Спыняюцца дзеянні пагаднення і з Магілёўскім аблвыканкамкам.

Старшыня Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Старух адзначае, што дакументы аб спыненні гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў з Рэспублікай Беларусь на ягонае даручэнні ўжо падрыхтаваныя.

У сваім тэлеграм-канале кіраўнік Запарожскай вобласці патлумачыў намеры скасаваць супрацоўніцтва з Беларуссю тым, што яна з’яўляецца “памагатай Расіі”.

Інфармацыйнае агенцтва «УНІАН» са спасылкай на Аляксандра Старуха піша, што «спыняецца дзеяньне пагадненьняў 2018 году, якія былі заключаныя ў Гомелі з Магілёўскім, Мінскім, Гомельскім, Гродненскім і Брэсцкім абласнымі выканаўчымі камітэтамі».

Акрамя таго, дадае агенцтва, губляюць моц пагадненні 1993 году аб эканамічным супрацоўніцтве між Запарожскім рэгіёнам і беларускімі тэрыторыямі.

«УНІАН» «нагадвае», што «Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі ў вайне супраць Украіны» і «менавіта з беларускай тэрыторыі па Ўкраіне былі выпушчаныя дзясяткі ракет».