У “спіс экстрэмістаў” унесены памерлы год таму магілёвец – яго пабрацімы адказалі

У так званым «спісе экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася прозвішча Аляксандра Царука, хоць мужчына памёр год таму.

МУС абнавіў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх фармаванняў – у ім з’явіўся праект «Ямницкий Флот». Паводле ведамства, дачыненне да яго маюць Андрэй Тупоўскі і Аляксандр Царук.

У 2020 годзе Аляксандр Царук быў назіральнікам на выбарах. Яго некалькі разоў затрымлівалі: агулам ён правёў за кратамі 40 сутак. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне Аляксандр далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў – тады яшчэ батальёна Каліноўскага і ўзяў пазыўны «Сашко».

Вярнуўшыся з вайны, мужчына цяжка захварэў на анкалагічную хваробу, якая хутка забрала ягонае жыццё. Яго пахавалі летась у красавіку ў Вільні.

Адказам адміністратараў “Ямницкого флота” на абвяшчэнне яго экстрэмісцкім фармаваннем стаў фотаздымак боепрыпасаў і подпіс пад ім: “Эти  недоразвитые признают Ямницкий Флот экстремистами. Ну так держите черти подарок от экстремистов. Жыве Беларусь и Слава Украине!!!”

Ямніцкі флот

Фота: ПЦ “Вясна”