У Мікалаеве кіроўцы грамадзкага транспарту ў бронекамізэльках, а супрацоўнікі музэяў вартуюць экспанаты. У Латвіі “барацьба з расейскай прапагандай не выйграна”. (фота)


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.

Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


У Мікалаеве за выходныя ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі 10 чалавек. Параненыя дастаўленыя ў мясцовыя больніцы, перадае інфармацыйнае агенцтва «РБК-Україна», спасылаючыся на кіраўніцу абласнога савету Ганну Замазееву.

Паводле яе ў больніцаў знаходзяцца 164 грамадзяніна, якія сталі ахвярамі расейскіх атак на горад.

Кіроўцы трамваяў і тралейбусаў у абласным цэнтры выконваюць сваю працу ў ахоўных бронекамізэльках ды ведаюць правілы паводзін падчас абстрэлу. 

Штодня на маршруты выязджае да 47 адзінак гэтага транспарту, піша выданне «Суспільне Новини».

suspilne.media

Карэспандэнты выдання пагутарылі з мікалаеўскімі кіроўцамі. Па іхных словах пасля пачатку поўнамаштабнай вайны колькасць пасажыраў зменшылася. Але тыя, хто ездзіць цяпер з большай павагай ставяцца да іх. Многія з іх на працы перажылі абстрэлы.

На перыяд ваеннага становішча праца супрацоўнікаў мясцовых музеяў, накіравана на ахову іх калекцый, а таксама на ахову экспанатаў, абарону іх ад пашкоджання і знішчэння. Самі ўсановы зачыненыя для наведнікаў, адзначае інфармацыйны рэсурс «Міколаїска правда».

Выданне піша, што «яшчэ ў 2014 годзе расейскія вайскоўцы даказалі, што яны не толькі агрэсары і забойцы, але і марадзёры».

На часова акупаваных тэрыторыях Расейская Федэрацыя знішчае і рабуе культурную спадчыну ўкраінскага народу, крыміналізуючы яе. У Мікалаеве асаблівая ўвага надаецца захаванню музейных экспанатаў», перадае «Міколаїска правда» у сваім рэпартажы


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.

Жыхары памежных ранаў чакаюць сканчэння вайны ва Ўкраіне. Частка тутэйшых падтрымлівае Пуціна. 

Людзі з уяўнай абыякавасцю не жадаюць раскрываюць сваіх сапраўдных думак. Барацьба з прапагандай шляхам закрыцця расейскіх каналаў не выйграна, робіць выснову журналістка Латвійскага радыё Лінда Спундзіня, пабываўшы на мяжы з усходнімі суседзямі.

На вуліцах Даўгаўпілсу чуваць рускую гаворку, а ў краме прадаўцы ветліва гавораць па-расейску, а ў кіёсках спачатку выстаўленыя газеты на расейскай мове, а ў другім шэрагу – расстаўленыя часопісы на латышскім, піша яна.

Раз’яднанасць грамадства ў Даўгаўпілсе бачна не ўзброеным вокам, найперш таму, што ў горадзе жывуць жыхары розных нацыянальнасцяў і пераважае расейская мова.

«Захаванне латыскасці ў Даўгаўпілсе заўжды была праблемай. Латышы тут у меншасці», падае рэпарцёрка словы мясцовай жыхаркі.

Як адзначана ў публікацыі Лінды Спундзіні мясцовыя жыхары стараюцца не гаварыць, што думаюць пра вайну ва Ўкраіне і ўцекачоў, якія трапілі ў Латвію.

Людзям няма дзе жыць, няхай прыязджаюць, – даводзіць журналістцы яшчэ адна сурамоўніца. – Я ні «за», ні «супраць».

На пачатку месяца ў горадзе пражывала каля паўтысячы ўкраінцаў. Тут вучацца некалькі дзясяткаў дзяцей з Украіны, нагадвае ў рэпартажы журналістка.

Ноч музеяў у Даўгаўпілсе правялі ў мясцовай крэспасці. Нават непагадзь не перашкодзіла аматарам цудоўнага нацешыцца яе імпрэзамі, піша «Наша газета».

nasha.lv

Паводле выдання для наведнікаў былі арганізавана мноства экскурсіяў і можна было бясплатна наведаць выставы, пабываць у мастацкай галерэі і «проста выдатна пабавіць час».

nasha.lv

nasha.lv


Улацлавек, Польшча

Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.

Ва Ўлацлавеку ўзвялі новы корпус для зняволеных мясцовай вязніцы. На трох яе паверхах 61 камера на 4 чалавекі, 4 ізалятары, 3 камеры на 2 чалавекі, 2 камеры на 3 чалавекі,3 клубныя пакоі, бібліятэчныя пакоі, кабінет ды сацыяльныя пакоі для афіцэраў і падсобныя памяшканні. Ёсць прагулачныя зоны, перадае інфармацыйны рэсурс nWloclawek.pl.

nwloclawek.pl

Папраўчая ўстанова лічыцца турмой закрытага тыпу. Узвядзенне новага корпусу фінансавалася Фондам прафесійнай актывізацыі зняволеных і развіцця ўстановаў турэмнай працы і абышлося ў 15 428 822 злотых (342,906 даляраў ЗША).

nwloclawek.pl

Новы корпус дазволіў павялічыць колькасць месцаў у папраўчай установе да 1480. Сучасная сістэма кантролю і сігналізацыі забяспечвае бяспеку і, такім чынам, паляпшае ўмовы службы.