У Магілёве прадаецца бомбасховішча №1

Крыху ўжыванае бомбасховішча прадаецца ў Магілёве, на вуліцы Крупскай. Лот выстаўлены на таргі “БелЮрЗабеспячэння” са стартавым коштам 21 000 рублёў. Агульная плошча аб’екта 171 метр квадратны. Маёмасць, пазначаная як “Бомбасховішча №1”, прадаецца як арыштаваная за даўгі і належыць Магілёўскай раённай камунальнай і будаўнічай арганізацыі “ПМК-284”.