У філіяле «Касцюковіцкі водаканал» запэўніваюць: згодна з умовамі «Воднай амністыі» ўладальнікі жылых дамоў могуць узаконіць нелегальныя падлучэнні да цэнтральных водаправодных або каналізацыйных сетак. Ім не давядзецца плаціць штраф і яны пазбегнуць іншых санкцыяў.
Такая палёгка пачала дзеіць ад 1 жніўня. Паводле вадаправоднікаў, гаспадарам дамоў трэба толькі зарэгістраваць самавольныя «ўрэзкі».
У выпадку выяўлення кантралёрамі самавольнага далучэння прадугледжаны штраф да 1600 рублёў для шараговага жыхара, а для юрыдычнай асобы да 7 тысяч рублёў.
Да таго ж «самавольнікаў» абавязваюць адключыцца ад водаправоду або каналізацыі за свой кошт, нагадвае інтэрнэт-рэсурс газеты «Голас Касцюкоўшчыны».