У двух суседніх раёнах згарэла 1,8 тысяч кубаметраў лесу, амаль 3,8 тысяч кубаметраў ўратавалі.
У полі побач з вёскай Анюціна ў Чэрыкаўскім раёне агонь паспеў знішчыць 1600 кубаметраў круглага лесу. Яшчэ 3,4 тысячы кубаметраў ратавальнікі і супрацоўнікі лясгаса здолелі выратаваць – паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА.
Значна меншыя масштабы пажару былі ў Крычаўскім раёне, дзе агонь знішчыў 200 кубаметраў круглага лесу каля вёскі Бель-1. Інцыдэнт з узгараннем штабеля лесу адбыўся на адкрытай пляцоўцы аэрадрома сельскагаспадарчага прадпрыемства «Бель», які на сённяшні дзень не эксплуатуецца. На шчасце, ратавальнікі і леснікі змаглі ўратаваць яшчэ 380 кубаметраў лесу – пішуць пра здарэнне “Магілеўскія ведамасці”.
Пацярпелых у выніку здарэнняў няма. Прычыны абодвух пажараў высвятляюцца.
Фота ілюстрацыйнае