За пяць месяцаў у Магілёўскай вобласці адбылося чатыры выпадкі, калі дзеці выпадалі з акон шматпавярховых дамоў.
Паводле абласной міліцыі, на якую спасылаецца інфармацыйны рэсурс Mycity.by у бальшыні трагедыяў самі дзеці залазілі на падаконнік, выкарыстоўваючы розныя прадметы мэблі.
Ускараскаўшыся на яго, дзеці абапіраліся на маскітную сетку і разам з ёю выпадалі.
Міліцыянты адзначаюць, што маскітныя сеткі ствараюць ілюзію зачыненага акна, а насамрэч яны не здольныя перадухіліць выпаданне.
Праваахоўнікі нагадваюць, маскітныя сеткі не разлічаныя на вагу, нават дзіцяці, узростам да году.
«Устанавіце на вокны блакіратары, або клямкі-замкі», раіць абласная міліцыя.
фота: zviazda.by