Важны пуцеправод у бок Бабруйска запрацаваў у два бакі. Але працы яшчэ не скончаны.
Са спазненнем у рабочы тыдзень адкрылі рух транспарту ў два бакі на пуцеправодзе, які злучае цэнтр горада і Рабочы пасёлак і прапускае транзітны транспарт на Бабруйск праз чыгунку.
Мы паведамлялі, што рух транспарту па гэтым пуцеправодзе будаўнікі па плане павінны былі адкрыць яшчэ 1 кастрычніка.
Тым не менш, рамонтныя работы працягваюцца на тратуарах і пад пуцеправодам. На выхадныя дні на левым баку рух транспарту зноў будзе перакрыты.
Рамонт маста пачаўся яшчэ ў маі, а канчаткова завяршыць усе працы плануецца да канца года.