А таксама ўчастак асфальта і бетонны праезд.
Увага – калі вам патрэбны ўчастак дарогі даўжынёй каля ста метраў, вы можаце набыць яго з самавывазам у горадзе Быхаве. Пры гэтым у вас будзе немаленькі выбар – тут на продаж выстаўлены адразу два забетаніраваных праезды ў прамзоне і заасфальтаваны ўчастак у самым цэнтры горада каля замка. Уся гэтая маёмасць пазначаная на сайце “БелЮрЗабеспячэння” як арыштаваная.
За першы бетаніраваны праезд просяць 5 820 рублёў, за другі – ажно 71 400. Абодва ўчасткі належылі прадпрыемству “Быхаўская перасоўная механізаваная калона №247” і цяпер, відаць, канфіскаваныя за даўгі. Асфальтнае пакрыццё плошчай 271 метр квадратны каля Быхаўскага замка па вуліцы Рэвалюцыйнай прадаецца за 12 600. Гэты ўчастак канфіскаваны ў арганізацыі “Жылкамгас”.
Магілёўскія прадпрыемствы ўжо не першы раз прадаюць нерухомасць, прымяненне якой у побыце дасягальна хіба што людзям з вельмі багатай фантазіяй. Так, мінулым летам у Бабруйску і Хоцімску на аўкцыён выстаўлялі дымавыя трубы – пісалі mogilev.media. І што цікава – як мінімум на адну з іх знайшоўся пакупнік.
Фота: “БелЮрЗабеспячэнне”