“У госці да радзімічаў” – неапаганскае свята ў Радамлі пройдзе 27 ліпеня

Як і заўсёды, у праграме этнафестываля – рэканструкцыя паганскіх рытуалаў, канцэрт, касцёр.

Свята раннесярэднявечнай культуры адбудзецца на Замкавай гары паселішча Радамля Чавускага раёна 27 ліпеня. Гэта будзе ўжо адзінаццаты этгафестываль, прысвечаны дахрысціянскай мінуўшчыне славян Магілёўскага рэгіёна. Мерапрыемства пачнецца ў 17.00 і завяршыцца каля 22.00 – перадаюць “Магілёўскія ведамасці”. Звычайна для гасцей фестываля арганізуюцца дадатковыя аўтобусныя рэйсы з Чавус.

Гасцей чакаюць тэатралізаваныя дзеянні з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, звязаныя з побытам племя радзімічаў, абрады, рытуалы, здабыча жывога агню. А таксама тэматычны канцэрт “Ад мінулага ды сучаснага” з удзелам фальклорных ансамбляў Магілёўскай вобласці, конкурс “Радзіміцкія забавы”, работа музея пад адкрытым небам, выставы, выставы-продажы ўмельцаў, майстроў і рамеснікаў, інтэрактыўныя зоны, атракцыёны ў духу ранняга сярэднявечча.

Фота: “Магілёўскія ведамасці”, архіў