500$ у месяц – як выглядаюць самыя дарагія магілёўскія кватэры ў арэнду

Трохпакаёўка і чатырохпакаёўка з сумніўнымі інтэр’ерамі і нават не ў цэнтры  б’юць усе рэкорды на здымнае жытло ў Магілёве. 

У абвестках на арэнду кватэр у Магілёве можна знайсці пару варыянтаў, здольных хутчэй здзівіць, чым выклікаць зайздрасць. Так, трохпакаёвую кватэру са сціплым метражом да 80 квадратных  метраў здаюць на вуліцы Вялікая Машэкаўская за рэкордныя для Магілёва 500$ у месяц. Аб’ява размешчаная вось тут. Інтэр’еры харомаў, пры гэтым, нагадваюць хутчэй пра сярэдненькі еўрарамонт дзесяці-пятнаццацігадовай даўніны, чым пра раскошу і эпікурэйства.


Пузатыя тэлевізары і странэнькая сціплая кухня сустракае нас на фотаздымках з іншага варыянта. Чатырохпакаёвая двухузроўневая кватэра ў прыватным сектары на завулку Калужскім – гэта за аўтавакзалам – здаецца за тыя ж самыя 500$ у месяц. 



Драўляная лесвіца можа выглядаць прыемным бонусам у гэтай прапанове, але ці дастаткова гэтаха для рэкорднаа для Магілёва кошту за здымнае жытло?

Фота: kufar.by