У Магілёве гарэла паліклініка, эвакуявалі 300 чалавек

На вуліцы Крупскай у Магілёве загарэўся будынак паліклінікі №10. Пажар адбыўся на другім паверсе, дзе размешчана педыятрычнае аддзяленне. Фота і відэа з месца здарэння публікуюць гарадскія паблікі. Паведамляецца, што пацярпелых няма, але звяртае на сябе ўвагу той факт, што на месцы здарэння працуюць не толькі пажарныя, але і медыкі.

Пасля ўключэння пажарнай сігналізацыі з будынка эвакуяваліся 160 чалавек персаналу і 150 наведвальнікаў.