Адразу гаспадары некалькіх дамоў прыватных кварталаў старога горада ўсталявалі савецкія сцягі на дахах сваіх жытлаў (або побач). Гэта паказвае ў якой парадыгме жывуць людзі, а менавіта ментальна знаходзяцца ў савецкай мінуўшчыне, а не ў цяперашняй асобнай краіне Беларусь.
Прычым на адным з дамоў ў раёне сэрца горада (старой часткі Крычава пад народнай назвай “Горад” — ядро паселішча, якое сфармавалася ў XIII-XVIII стагоддзях) сцяг Савецкага Саюза спалучаны з афіцыйнай сімволікай цяперашняй беларускай дзяржавы — чырвона-зялёным сцягам.
Такое спалучэнне сцягоў наўпрост сведчыць як ўспрымаюць сваю дзяржаву частка грамадзян нашай краіны (і ў тым ліку некаторыя жыхары ўсходнебеларускага Крычава): як абноўлены варыянт Савецкай Беларусі, бо шмат якія парадкі з таго часу моцна не трансфармаваліся.
Фота mogilev media