Магілёўскі краязнавец і былы кіраўнік гарадской суполкі ТБМ Алег Дзячкоў быў затрыманы 9 кастрычніка. У ягонай кватэры правялі ператрус – паведамляюць крыніцы mogilev media.
Дзячкоў атрымаў 10 сутак зняволення за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». За некалькі дзён да затрымання ён быў пазбаўлены ліцэнзіі экскурсавода.
Фота з адкрытых крыніц.