Да сярэдзіны жніўня навучальныя ўстановы павінны атрымаць гэтак званыя пашпарты гатоўнасці. Школы і дзіцячыя садкі аглядае міжведамасная камісія, якая дае экспертную ацэнку іх падрыхтаванасці.
Як тое адбываецца ў глыбінцы Магілёўшчыны апавяла бялыніцкая раёнка «Зара над Друццю». Выданне на сваім сайце апублікавала серыю фотаздымкаў з чыноўнікамі, якія наведалі тры навучальныя ўстановы ў вёсках Галоўчын, Свяцілавічы і Вішоў.
З рэпартажу не зразумела, ці ўхваліла камісія гатоўнасць наведаных ёю ўстаноў да навучальнага году, а таксама ці былі выяўленыя хібы падрыхтоўкі. На фотаздымках зафіксаваныя толькі заклапочаныя твары чальцоў спецыяльнай міжведамаснай камісіі, якіх фтаграфавалі ў памяшканнях школ.
фота: zara.by