Пачынаючы з 2 снежня адкрываецца горналыжная траса ў Пячэрскім лесапарку ў Магілёве. З сённяшняга дня на ёй можна будзе займацца сноўбордынгам і горнымі лыжамі. Катацца на цюбінгах на ёй папакуль забаронена – ідзе фарміраванне снежнага покрыва. Акрамя таго, у Пячэрску ўжо працуе пракат звычайных лыж адразу ў двух кропках – на базе “Спартак” у самім лесапарку і ў “Космас-корце”. Таксама спецыялізаваная траса для лыжнікаў сфарміраваная каля стадыёна “Тарпеда” – піша БелТА.
Фота: mogilev.in