Пажылы чалавек загінуў пад коламі цягніка ў Магілёве, ён ляжаў на рэйках

Зараз міліцыя шукае сведкаў. Трагедыя адбылася 2 верасня недалёка ад чыгуначнай станцыі Магілёў-3. На ўчастку дарогі паміж мікрараёнам Юбілейны і вуліцай Падгорнай дызель Крычаў-Магілёў смяротна траўмаваў пажылога мужчыну, што ляжаў на рэйках – паведамляе БЕЛТА. Зараз следчыя ўстанаўліваюць відавочцаў гібелі мужчыны, які апынуўся пад коламі цягніка ў Магілёве.   

 

Загінуў машыніст – у Быхаўскім раёне абрынулася кацельня

Трагедыя адбылася ў вёсцы Нераж Быхаўскага раёна. Паваліўся дах і частка сцяны будынка кацельні. Работнікі МНС знайшлі і дасталі з-пад завалаў чалавека. Медыкі канстатавалі яго смерць. Загінулым аказаўся  машыніст кацельні 1972 г.н. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў экстранную службу МНС у 10:42.

Уласнікам кацельні з’яўляецца Быхаўскі жылкамгас. Прычыны абрушэння ўстанаўліваюцца.