Кааліны, базальты, туфы, фасфарыты – каб замяніць імпартную мінеральную сыравіну, недасягальную для беларускіх прадпрыемстваў з-за санкцый, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя анансавала паўторнае вывучэнне ўжо вядомых радовішчаў.
Гэта радовішчы гіпсу і ангідрыту “Брынеўскае”, даўсаніт-баксітавых руд “Заазёрнае” ў Гомельскай вобласці, фасфарытаў “Мсціслаўскае” на Магілёўшчыне, базальтаў і туфаў “Навадворскае”, кааліну “Сітніца” ў Брэсцкай вобласці, бентанітавых глін “Астражанскае” на Міншчыне.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк у сваім інтэрв’ю рэсурсу БелТА патлумачыў, што новыя выведкі на ўжо вядомых радовішчах вымушаныя, яны праводзяцца з-за санкцыйнага ціску, разрыву гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з былымі краінамі-партнёрамі.
Фота ілюстрацыйнае