Адзінаццаць рэстарацый горада з 25 чэрвеня па 7 ліпеня прапануюць магілёўцам і гасцям абласнога цэнтра свае сэты па 35 рублёў на тэматыку традыцыйнай беларускай кухні. Сярод страваў – цыбрыкі, пляцыкі, халаднікі, вергуны, верашчакі і адзін раз, чамусьці, тартар. Поўны склад сэтаў і адрасы рэстарацый можна знайсці па спасылцы.
Фота ілюстрацыйнае