Мінскі гарадскі суд на наступным тыдні пачне разгляд справы супраць 18-гадовага жыхара Асіповіч Аляксея Федзічкіна – паведамляе “Медыязона.Беларусь”. Пасяджэнні будуць праходзіць у закрытым рэжыме.
Вядома, што супраць хлопца ўзбуджаныя крымінальныя справы па артыкулах аб акце тэрарызму (частка 3 артыкула 289 КК), забойстве (частка 2 артыкула 139 КК) і незаконных дзеяннях у дачыненні да выбуховых рэчываў (частка 4 артыкула 295 КК).
У раскладзе суда Федзічкін пазначаны як «асоба, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне». Паводле інфармацыі, прадстаўленай “Медыязоне” ініцыятывай Belpol, абвінавачанаму 18 гадоў і родам ён з Асіповічаў. Таксама вядома, што Федзічкін вучыўся ў СШ №1 і ў 2020 годзе расказваў “Камсамольскай праўдзе” пра свайго прадзеда, ветэрана вайны. На фота 2020 года ён разам з бацькам.
Фота: “Камсамольская праўда”