“Чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання” – пракаментаваў колеравае рашэнне кабіны трактара начальнік аддзелу дызайна.
Пачынаючы з 2019 года Мінскі трактарны завод ажыццяўляе пераход на новае колерафактурнае рашэнне. Прадпрыемства вырашыла адмовіцца ад клісічнай афарбоўкі трактара “Беларус” – сіні колер корпуса і чорны колер кабіны.
Цяпер усе мадэлі серыйнага выканання выпускаюцца ў чырвоным колеры. Чорнымі засталіся кабіна, часткі абліцоўвання і асобныя дэталі тыпу кранштэйнаў і мацаванняў.
– Перш за ўсё, перад намі стаяла задача прыбраць шматколернасць. Перавагай чырвонага колеру мы жадаем паказаць, што наш трактар просты ў эксплуатацыі. — прыводзіць словы начальніка аддзела дызайну Андрэя Забалотнага “Наша ніва” – Акрамя таго, монаколер эканамічна больш апраўданы. Ну і, вядома, чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання. Чырвоны ж колер дэманструе новы ўзровень арганізацыі вытворчых працэсаў і канчатковага прадукту.
Фота: МТЗ