Прахалода панядзелка хутка зменіцца ўстойлівай задухай – прагназуюць сіноптыкі.
У панядзелак, 24 чэрвеня на Магілёўшчыне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра днём падымецца да камфортных і даволі прахалодных +19°С. Але ўжо з аўторка слупок тэрмометра будзе няўхільна падымацца да +24°С +25°С, а неба стане бясхмарным, сонечным. Да канца тыдня захаваецца паступовы рост дзённай тэмпературы, на Магілёўшчыну прыйдзе спёка. У чацвер і пятніцу чакаюцца +27°С +28°С, а на выходных да +30°С. Пры гэтым сіноптыкі прадказваюць бязвоблачнае надвор’е да самай нядзелі. У апошні дзень месяца, 30 чэрвеня, магчымая навальніца.
Фота: mogilev.media