Дзень незалежнасці ў Магілёве праходзіў сёлета традыцыйна: мітынг, канцэрты, кірмаш, сямейнае свята, спяванне гімна, феерверк. Тэма дзяржаўнасці ў цэнтры свята, але вонкава знайсці яе адлюстраванне не так проста.
Фотарэпартаж з гушчару падзей з рэплікамі магілёўцаў.
Свята распачалося з афіцыйнага мітынгу на Мемарыяльным комплексе ”Буйніцкае поле”. Нічога новага ці адметнага там не было. Адабраныя прадстаўнікі калектываў выявілі вытрымку, перамогшы спёку. Цікавасці магілёўцаў у апошнія гады да падобных акцый не назіраецца.
Цікавасць, хаця і не ажыятаж, выклікала культурная праграма. Шмат было канцэртаў.
На плошча Адзінства, якая насупраць гарвыканкаму, выступалі народны аркестр рускіх народных інструментаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і творчы калектыў школ мастацтваў. Іх канцэрт называўся “Табе нашы песні, родная Беларусь!”.
Магілёўскі краязнаўца: “Дата канечне за вушы прыцягнутая да незалежнасці нашай краіны. Гэта дзень вызвалення ад фашыстаў і не болей. А вось само свята патрэбнае. Не было б незалежнасці нашы хлопцы ўжо б у трунах з Украіны вярталіся. Пахаванні праходзілі б штодня, ну ці праз дзень…”
Выстава-кірмаш “Горад майстроў” правялі ў тэатральным скверы. Далей пешаходнай вуліцай быў канцэрт “Квітней, мая Беларусь!”. Ён праходзіў на пляцоўцы насупраць музею Бялыніцкага-Бірулі. Далей зноў канцэрт. Гэтым разам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Яго выстапленне называлася “Беларусь – мая краіна”. Яго арганізавалі на згаданай плошчы Адзінства.
Пенсіянер, былы дырэктар саўгаса: “Чым глыбейшы крызіс, тым больш святаў. Усё робіцца, каб людзям лягчэй пражыць цяжкія часы. Карацей, каб менш думалі пра эканоміку”.
Ягоная жонка: “А мне падабаецца. Тым, хто ў горадзе застаўся, было куды пайсці. І пра ўсе гэтыя жахі менш думаеш”.
Ідзем да Дняпра спускаемся у гарадскі парак Падміколле і трапляем на агульнагарадскае сямейнае свята “Мы – дзеці твае, Беларусь!”.
Таццяна – жыхарка з цэнтру: Усе было б добра, але тыдзень гэта слухаць, то занадта. Яны ж ужо колькі дзён рэпетуюць. Аглохнуць можна было ад паўтораў.
На фінішную прамую свята выйшла ў скверы 40-годдзя Перамогі. Там імпрэзай з жывой музыкай стваралі гараджанам “Святочны настрой”.
Былы актор тэатру: Свята не вельмі. А ўчора, дык увогуле магла быць паніка. Рэжысёры арганізавалі імітацыю бою з выбухамі і стралянінай. Гледачы некаторыя рэальна перапалохаліся. У сённяшніх умовах гэта было неабачліва.
Завяршацца ўрачыстасці позна ўвечары на плошчы Славы агульнарэспубліканскай акцыяй “Праспяваем гімн разам!” і феерверкам.