Ролік з дрыфтам бабруйскіх аўтааматараў выклала на сваім тэлеграм-канале прэс-служба абласнога УУС.
Паведамляецца, што 22-гадовы кіроўца Cadillac дрыфтаваў на заснежанай дарозе і ўрэшце рэшт сутыкнуўся з прыпаркаваным мікрааўтобусам. Цяпер яму пагражае пазбаўленне правоў на тэрмін да двух гадоў і штраф ад 5 да 20 базавых.