Звычайна па-за межамі запаведнікаў папуляцыя ваўкоў кантралюецца – гэта значыць, іх знішчаюць.
Выданне horki.info апублікавала фота, знятае чытачамі на аўтадарозе паміж вёскамі Паршына і Копцеўка Горацкага раёна. Якасць здымкаў не дазваляе меркаваць, каго дакладна заснялі мясцовыя жыхары – ваўкоў, бадзяжных сабак, ці, магчыма, гібрыдных ваўкасобаў.
На фота можна адрозніць як мінімум дзве розных асобіны меркаванага небяспечнага драпежніка. Папуляцыю ваўкоў у Беларусі па-за межамі запаведнікаў усяляк абмяжоўваюць. Пасля зімы паляўнічыя штогод знішчаюць да 2/3 гэтых драпежнікаў, што жывуць на волі. Звычайна ваўкі асцерагаюцца чалавека, але адзінокія грыбнікі альбо дзеці тэарэтычна могуць стаць ахвярамі іх нападу. Таксама пагрозу прадстаўляюць ваўкасобы – нашчадства ад самца-ваўка і самкі здзічэлай сабакі. Такія жывёлы як правіла недастаткова баяцца чалавека, бо разумеюць яго рэальную слабасць.
Фота: horki.info i gurkov2n.jimdofree.com