На палігоне пад Асіповічамі прайшлі вучэнні з удзелам артылерыйскіх груп Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў беларускіх Узброеных сілаў – паведамляе “Асіповіцкі край”.
Як падкрэслілі прадстаўнікі ваеннага ведамства, падчас спаборніцтваў артылерыйскіх сістэм “Гваздзіка” асаблівую ўвагу надавалі вопыту вайны ва Украіне. Напрацоўваліся навыкі працы з беспілотнікамі, хуткіх манеўраў з пастаяннай зменай пазіцыі, маскіроўкі. Не паведамляецца, ці прысутнічалі на навучаннях баевікі групіроўкі “Вагнер”, якія засталіся ў якасці інструктараў у складзе беларускай арміі.
Фота: “Асіповіцкі край”