Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
2 чэрвеня расійскія войскі абстрэльвалі Мікалаеў і восем паселішчаў вобласці: Ачакаў, Беразнегуваце, Мішкава-Пагорылава, Гур’еўка, Гарохаўка, Палігон, Сцяпова і Лыманы Ёсць загінулыя і параненыя, паведамляе нацыянальная паліцыя Ўкраіны.
scontent-frt3-1.xx.fbcdn.net
Пашкоджаныя пяць прыватных дамоў, аўтамабілі, гараж, складскія памяшканні і іншыя гаспадарчыя пабудовы і інфраструктура.
У выніку варожых абстрэлаў загарэўся лес на тэрыторыі Балабанаўскага ляснога ўрочышча. Ратавальнікі ліквідавалі пажар.
На Мікалаеўшчыне дэмантавалі помнік Васілію Чапаеву. Пытанне яго зносу вырашалася амаль год. Супраць гэтага выступілі тады некаторыя жыхары вёскі Мазурава, дзе стаяў помнік, паведамляе інфармацыйны рэсурс «0512».
s.0512.com.ua
Па дэмантажу пастамент афарбаваны ў блакітна-жоўты колер і ўсталяваны сцяг Украіны.
s.0512.com.ua
Васілій Чапаеў (1887-1919) удзельнік Першай сусветнай вайны (1914-18), а таксама так званай Грамадзянскай вайны. Ён камандаваў дывізіяй Краснай арміі. Застаецца адной з самых папулярных гістарычных асобаў Грамадзянскай вайны ў Расіі.
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Урад Латвіі выдзеле Міністэрству замежных справаў мільён эўра на пакрыццё расходаў, звязаных з узмацненнем латвійска-беларускай мяжы. Гэтыя сродкі будуць скарыстаныя для аплаты перапрацоўкі, забеспячэння харчаваннем і камандзіровак супрацоўнікаў ведамстваў, падкантрольных Міністэрству ўнутраных справаў, а таксама на падтрымку тых хто шукае ў краіне паратунку, піша «Наша газета».
nasha.lv
У Латвіі падтрымаюць мясцовых прадпрымальнікаў, якія пацярпелі ад развязанай Расіяй вайной супраць Украіны. Сейм ухваліў закон, які прадугледжвае дапамогу бізнесоўцам.
Падтрымка ім будзе аказвацца ў выпадку, калі вайна, прывяла да зніжэння попыту, абарачэння тавару і паслуг, а таксама скасавання існых кантрактаў, перабояў з пастаўкамі, росту цэнаў і цяжкасцямі далейшых інвестыцыяў, паведамляе навінны інтэрнэт-партал PRESS.LV.
Паводле выдання на падтрымку прадпрымальнікаў выдзелена 94,9 млн еўра. Дапамога будзе аказаная крэдытамі, гарантыямі, інвестыцыямі ў капітал. Умовы і парадак размеркавання сродкаў вызначыць Кабінет міністраў.
У Даўгаўпілсе ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка» адзначыў 30-годдзе. Паводле інтэрнэт-выдання DD-Fakti.lv-Fakti.lv канцэрт калектыву ў Доме адзінства прайшоў з аншлагам. Выступленне «Купалінкі» арганізаваў мясцовы Цэнтр беларускай культуры.
d-fakti.lv
«Купалінка» – адзін з найстарэйшых аматарскіх калектываў беларусаў у замежжы. Ансамбль адзначаны граматамі і дыпломамі.
Консул Генеральнага консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе Галіна Найдзёнава ўручыла ганаровую грамату самаму калектыву і ягонаму кіраўніку Вячаславу Пятрову.
Клайпеда, Літва
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
Клайпедзкая мэрыя выдзяляе з гарадзкога бюджэту 100 тысяч эўра на дэмантаж і вываз савецкіх мемарыялаў з мясцовага парку скульптур, піша інфармацыйны рэсурс «Atviraklaipeda».
Таксама будзе выдзелена 77 тыс. еўра на фінансаванне навучання і перавозкі дзяцей з Украіны. Акрамя таго, 9,1 тысяч еўра на кампенсацыю ўладальнікам жылля, якія прадставілі яго ўкраінскім уцекачам.
atviraklaipeda.lt
У Літве з продажу знік украінскі кетчуп ««Чумак». Яго экспарт быў спынены праз вайну ва Украіне, запасы прадукту раскупленыя, піша Delfi.lt.
cdn.27.ua
На пачатку мая прадстаўнік вытворцы прадукцыі «Чумак» Кірыл Ліпко, казаў, што завод захоплены расійскай арміяй, таму кампанія не можа экспартаваць тавары.
Тавары з брэндам «Чумак» прадавалі ў больш чым 30 краінах.
Траўна, Балгарыя
Горад пабрацім Асіповічаў. Насельніцтва 10 тысяч чалавек. Цэнтр аднайменнай абшчыны ў Габраўскай вобласці. Старая частка гораду абвешчана архітэктурным запаведнікам. У ёй 140 помнікаў эпохі нацыянальнага адраджэння. Штогод ладзіцца адзіны ў краіне міжнародны пленэр драўлянай пластыкі.
Два дні Траўна сачыла за лёсам сям’і буслоў. Самка памерла. Без яе з самцом засталося чацвёра птушанят.
Самку знайшлі гараджане ў бездапаможным стане на адной з вуліц гораду. 2 чэрвеня стала вядома, што яна памерла па дарозе ў Цэнтр выратавання дзікай прыроды. Паводле ветэрынараў птушка сутыкнулася з транспартным сродкам і атрыманыя траўмы не былі сумяшчальныя з жыццём, адзначана на сайце абшчыны Траўны.
фота ілюстрацыйнае static.prsa.pl
У Цэнтры выратавання жывёлаў падкрэсліваюць, што за самцом і чатырма буслянятамі сачыць, ці справіцца бацька без маці даглядаць іх. Арнітолагі адзначаюць, што на дадзеным этапе ўмяшанне чалавека ў птушынае жыццё не дапушчальнае. Птушкі, кажуць яны, дзікія істоты.
галоўнае фота: scontent-frt3-1.xx.fbcdn.net