Мікалаеў зноў атакаваны, двое параненых. Украінскі міністр і кіраўніцтва «Азоўсталі» заклікаюць урад Латвіі падтрымаць Даўгаўпілскі завод (фота)


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

Раніцай 18 траўня, Мікалаеў быў атакаваны расейцамі. Адна з ракет трапіла ў жылы дом.

Інтэрнэт-выданне «Новости N», спасылаючыся па мясцовую службу надзвычайных сітуацыяў, паведамляе пра аднаго пацярпелага, які атрымаў аскепкавыя раненні.

novosti-n.org/news

16 мая расейскія войскі абстралялі Мікалаеў забароненымі міжнароднымі стандартамі касетнымі боепрыпасамі, адзначае сайт «Українська правда».

Адзін чалавек атрымаў асколачныя раненні. Зафіксаваныя факты пашкоджанняў жылых дамоў, транспартных сродкаў і гарадской інфраструктуры.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.

Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў і ўладальнікі заводу «Азоўсталь» заклікалі ўрад Латвіі падтрымаць Даўгаўпілскі лакаматыварамонтны завод, піша навінны інтэрнэт-партал PRESS.LV.

У афіцыйным лісце латвійскаму кабінету міністраў адзначаецца, што прадпрыемства мае стратэгічную важнасць у аднаўленні пашкоджанай вайной чыгуначнай інфраструктуры і абсталявання. Гэтаму паспрыяе «шматгадовы досвед заводу, унікальная спецыфіка працы і здольнасць забяспечыць поўны спектр паслуг».

press.lv

Кубракоў даводзіць да ведама, што на ўкраінскую чыгунку мэтанакіравана атакуюць, разбураючы інфраструктуру. Магчымасці Ўкраіны ў рамонце рухомага саставу і лакаматываў абмежаваныя, паколькі тутэйшыя заводы і іншыя стратэгічныя аб’екты знаходзяцца пад пагрозай падрыву і нападаў.

Адной з галоўнай прычынаў праблемаў на заводзе адміністрацыя называе «геапалітычны крызіс». Прадпрыемства згубіла «долю рынку ва Ўкраіне і Расеі». Украінскі партнёр, якому былі зробленыя лакаматывы, не можа расплаціцца, праз накладзены Нацбанкам Украіны мараторый на валютныя аперацыю за мяжу.

З прадпрыемства звольнілі 200 працаўнікоў. Урад краіны, паводле адміністрацыі заводу, устрымліваецца дапамагаць яму.


Габрава, Балгарія

Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.

У Габраве канфедэрацыя аўтобусных перавозчыкаў падтрымала нацыянальную акцыю пратэсту транспартнікаў. Яна патрабуюць фінансавай падтрымкі для пераадолення наступстваў пандэміі, росту цэнаў на паліва і энерганосьбітаў.

gabrovonews.bg

Як адзначае інфармацыйны рэсурс «Gabrovonews» дзяржаўныя кампаніі гарадскога і міжнароднага транспарту знаходзяцца пад дэфектам банкруцтвам. Акрамя беспрацоўя занятых у гэтай галіне такая сітуацыя вядзе да блакавання сацыяльна-эканамічнай дзейнасці ў паселішчах.

nformo.bg

Паводле выдання забастоўка транспартнікаў паралізавала рух на цэнтральных вуліцах Габрава.


Клайпеда, Літва

8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

Інфляцыя цяпер – самая актуальная праблема для ўсяго бізнесу, незалежна ад сектару. Падаражэла амаль усё гэта яшчэ не канец, даводзіць у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Delfi» эксперт па інвестыцыях Крыступас Кукарскас.

«Для бізнесу падаражэла ўсё: зарплаты, энергетыка, сыравіна», – цытуе эксперта выданне.

«Цэны на вытворчасць сталі вышэйшыя, чым 2-3 месяцы таму. Бізнесу давядзецца павышаць цэны. Калі даражэе адно, другое, пачынае раскручвацца спіраль, цэны пачынаюць павышаць усё. Мы бачым, што гэта пачалося, і гэта не канец», – прагназуе ён.

Па ягоных словах, яшчэ не ўсе кампаніі паднялі кошты на сваю прадукцыю, паколькі апынуліся ў пастцы фіксаваных коштаў. Інфляцыя і далейшы рост цэнаў на сыравіну і энерганосьбіты заганяюць бізнес у кут.


Улацлавек, Польшча

Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек.

Ва Улацлавеку мясцовыя школы прэзентавалі краіны Еўропы. Беларусі сярод іх не было.

nwloclawek.pl

Школьнікі расказвалі аб нацыянальным адзенні, гісторыі, культуры і кухні. Журы ацэньвала выступленні, піша інтэрнэт-выданне «Nwloclawek.pl».

nwloclawek.pl

Прэзентацыя краінаў адбылася ў межах Параду Шумана – штогадовай імпрэзы, якая арганізуецца энтузіястамі і прыхільнікамі Еўрапейскага Звязу.

nwloclawek.pl

Прэзыдэнт Улацлавеку доктар Марэк Вайткоўскі адзначае, што ў парадзе ўдзельнічае моладзь, якая не нясе цяжару памяці былых часоў, калі Польшча не была яшчэ ў Еўрапейскім Звязе. Яго радуе, што яна жыве, далучанай да каштоўнасцяў заходнееўрапейскай цывілізацыі.