Мікалаеў: рэкі алею, атакі дронаў, ракетныя абстрэлы

Па вуліцах Мікалаева двое сутак цякуць сапраўдныя рэкі высакаякаснага сланечнікавага алею, паведамляе “Мікалаеўская праўда”. Ён цячэ з разбуранага падчас ракетных абстрэлаў з іранскіх дронаў-камікадзэ армейскага склада, і выцякае ў велізарнай колькасці.


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.


Мікалаеўцы ўжо некалькі дзён збіраюць каштоўны харчовы прадукт у каністры, пляшкі і іншыя вялікія ёмістасці. 

Каб пажаранебяспечны харчовы прадукт не заліў прыдамавыя тэрыторыі і не патрапіў у вадаёмы, у горадзе мабілізаваны ўсе выратавальныя сілы. 

У ноч на 19 кастрычніка над Мікалаеўшчынай знішчана 13 дронаў-камікадзэ іспанскага паходжання Shahed-136. Адзінаццаць з іх збіты сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны паветранага камандавання “Поўдзень”, яшчэ два – воінамі Нацыянальнай гвардыі Украіны і Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны.

У другой палове дня 19 кастрычніка двума ракетамі С-300 акупанты нанеслі ўдар па Бярэзнегувацкай грамадзе Мікалаеўшчыны. Паведамляецца, што абыйшлося без чалавечых ахвяр.


Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

фота: wp.com