Дэпартамент фінансавых расследаванняў дзяржкантроля выявіў парушэнне падатковага заканадаўства службай “TAXI” ў Магілёве. Бізнэс па прадстаўленні паслуг перавозчыкаў быў штучна раздраблёны паміж шасцю фірмамі, каб трапляць пад спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Гэта дазволіла службе таксі за два гады пазбегнуць выплаты падаткаў у бюджэт на агульную суму звыш 186 тысяч рублёў. У схеме па ўхіленні ад падаткаў удзельнічалі чатыры чалавекі, супраць іх узбуджаная крымінальная справа, двое ўзятыя пад варту – пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Фота ілюстрацыйнае.