7 лістапада ў другой палове дня на Крычаў абваліўся моцны туман. Ён быў настолькі моцны, што за 30-50 метраў не бачна было нават дарог, а некаторыя жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі хаваліся ў моцных клубах туману. Нездарма на працягу дня назіралася рэдкае перасоўванне людзей па вуліцах і малая колькасць легкавога транспарту.