паркоўка

Каля гарадскога траўмапункта ў Магілёве абсталююць новую паркоўку

Новая паркоўка на 172 месцы запланаваная ў Магілёве па вуліцы Піянерскай, 15а. Тут размяшчаецца гарадскі траўмапункт. Грамадскае абмеркаванне праекта новай паркоўкі пачалося ў магілёўскім гарвыканкаме 11 снежня – паведамляе афіцыйны сайт выканкама.

Праектам прадугледжваецца знос існуючых гаражоў, дэмантаж пакрыццяў праездаў і тратуараў, уладкаванне пакрыцця пад парковачныя месцы і тратуараў з тратуарнай пліткі. Прадугледжана новае асвятленне паркоўкі.

Фота з адкрытых крыніц