У межах падрыхтоўкі да рэгіянальных “Дажынак” у Клімавічах ідзе працэс адбудовы адзінай гістарычнай славутасці, дома-сядзібы князёў Мяшчэрскіх. Вясной гэтага года аўтэнтычны будынак цалкам знеслі – паведамлялі mogilev.media – матывуючы гэта зносам драўляных канструкцый на 80%.
У выніку быў узведзены цалкам новы падмурак (з газасілікатных блокаў), а таксама была замененая ўся драўніна помніка. Не пакінулі нават арыгінальных вокан – заўважаюць аўтары Тэлеграм-канала “Спадчына”.
“Адзіны плюс – вярнулі на гістарычнае месца ўваход. Ён гістарычна быў на вуліцу, але ў апошні час быў закладзены і зашаляваны, а з боку дома прыбудаваны тамбур з новым уваходам. – адзначаюць аўтары канала па маніторынгу за аховай гісторыка-культурнай спадчыны – А яшчэ вярнулі балкон, для засцеражэння якога ад сонца і ападкаў быў зроблены такі незвычайны вынас даху.”
Чакаецца, што будынку будзе вернуты аўтэнтычны дэкор.
Фота: rodniva.by і з адкрытых крыніц