Круглое юбилей

Горад Круглае будзе адзначаць круглую дату: 500-гадовы юбілей

Першая ўзгадка Круглага ў гістарычных крыніцах адносіцца да 1524 года. Тады гэта была вёска ў Аршанскім павеце, якая належыла князям Палубінскім. 

На працягу стагоддзяў Круглае развівалася як гандлёвы і рамесны цэнтр, дзе праводзіліся кірмашы. Паводле інвентароў, складзеных у 1669 і 1673 гадах, Круглае мела статус мястэчка і налічвала 72 двары. На 1743 год — 60 двароў.

У 2-й палове XVIII ст. мястэчка належала вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 г. гэта вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Тут працаваў бровар, палатняная фабрыка. Мястэчка належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. У вайну 1812 у Круглым знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым.

Статус горада Круглае атрымала ў 2017 годзе. Сёння гэта адміністрацыйны цэнтр Круглянскага раёна, у ім пражывае больш за 7 тысяч чалавек.

Святкаванні 500-гадовага юбілею прызначаны на 14 верасня, паведамляе раённая газета “Сельскае жыццё”

Да 500-годдзя ў горадзе плануецца шэраг мерапрыемстваў, а сярод новых аб’ектаў у горадзе запланавана адкрыццё басейна – пісала БелТА.

Фота: “Сельскае жыццё”