На сённяшні момант на тэрыторыі Крычаўскага раёна пражываюць дзве самыя старыя жыхаркі раёна, якім споўнілася па 102 гады.
Адной з іх, Варвары Гаўрыленка, якая жыве ў самім Крычаве, тыдзень таму споўнілася роўна сто два гады. У гэты дзень яе віншавалі не толькі блізкія людзі, але і валанцёрская група “Клопат” раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Крычава.
Дарэчы, самай старай жыхарцы Беларусі сёлета споўнілася 118 год. Яе зваць Марыя Канановіч і жыве яна ў вёсцы Лістапады Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Нагадваем, што сярэдняя працягласць жыцця для жанчын у Беларусі на сённяшні дзень складае 78 год, а для мужчын толькі 64 гады.
Фота ілюстратыўнае