Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўгледзела найлепшае азеляненне гарадоў на Гомельшчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне.
У публікацыі Белта намеснік міністра Аляксандр Корбут гаворачы пра дасягненні не згадаў кранаванне дрэваў у самім Магілёве. Такая праца выклікае ў гараджанаў масу абурэння і скаргаў.
У 2019 годзе за кардынальнае кранаванне дрэў у горадзе, паведамляла телерадыёкампанія «Магілёў», да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнуты 18 службовых асоб. Пракуратура вобласці тады праверыла азеляненне гораду і выставіла масу прэтэнзіяй. Пасля гэтага актыўнасць у кранаванні дрэваў зменшылі, але не спынілі зусім.
tvrmogilev.by
Было даказана, што «амалоджванне дрэў», як яго рабілі ў абласным цэнтры, згубна адбіваецца на раслінах і нават прыводзіць да іх гібелі.
Па стане на 1 студзеня 2022 года сярэдні ўзровень азелянёнасці паселішчаў у Магілёўскай вобласці – 45% пры нарматыве у 40% ад агульнай плошчы.
Асноўныя крытэры нарматываў, як тлумачыць у міністэрстве, гэта забяспечанасць насельніцтва азелянённымі тэрыторыямі і ўзроўнем азелянёнасьці. У ведамстве лічаць, вызначаныя нарматывы «у цэлым можна лічыць супастаўнымі з еўрапейскімі падыходамі».
Паводле Аляксандра Корбута за першыя пяць месяцаў у беларускіх гарадах і сельскай мясцовасці высадзілі 363 тыс. дрэў і 195 тыс. кустоў. Акрамя таго адрамантавана больш за 1 тысячу кантэйнерных пляцовак для збору адходаў ды знесена звыш 1,1 тыс. пустых старых жылых дамоў.
галоўнае фота:belta.by