Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці
Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.
Мікалаеў, Украіна
Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.
Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».
Мэр гораду Аляксандр Сянкевіч лічыць, што ў «У Мікалаеве ніколі не любілі саму Расію», але з настальгіяй згадвалі Савецкі Саюз, бо тады працавалі заводы.
У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «РБК-Украіна» ён адзначыў, што за Савецкім Саюзам амаль 100 тысяч жыхароў, 20% насельніцтва, былі занятыя ў вытворчасці караблёў. Па ягоных словах на мясцовых верфях зробленыя амаль усе авіяносцы Савецкага Саюзу.
rbc.ua
«Крэйсер «Масква», які мы патапілі, таксама быў пабудаваны ў горадзе Мікалаеў. Гэта значыць вельмі шмат ваенных і харчовых караблёў былі пабудаваны ў нашым горадзе і людзі гэтым ганарыліся», кажа мэр Мікалаева.
Паводле яго па развале Савецкага Саюза расіяне праз падкантрольныя ім кампаніі выкупілі гэтыя заводы і разбурылі іх. Ён адзначае, што гараджане не ўспрымалі сучасную Расію, як нашчадка Саюзу, а ўспрымалі яе, як краіну, якая фактычна разбурыла Мікалаеў.
У Мікалаеве кіроўцам аўтобусаў выходзяць на працу ў французскіх бронекамізэльках.
30 ахоўных камізэлек перадала гораду арганізацыя Gilet Ukraine з Марсэлю. Дэпартамент жыллёва-камунальнай гаспадаркі размяркуе іх сярод работнікаў галіны, піша Мікалаеўская абласная інтэрнэт-газета «Навіны N».
img.novosti-n.org
«Нягледзячы на ваеннае становішча, нашы камунальныя службы робяць усё магчымае, каб горад жыў: наводзяць парадак на вуліцах і ў скверах, рамантуюць інжынерныя сеткі і аўтадарогі, вывозяць смецце, абслугоўваюць жыллёвы фонд, даюць рады аварыйным сітуацыям, у тым ліку выкліканым абстрэламі », – цытуе выданне мэра гораду Аляксандра Сянкевіч.
Сынжэрэй, Молдова
Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек.
У Бельску, горад за 25 кіламетраў ад Сынжэрэя, захаваюць памяць пра памерлых на працоўных месцы ад кавіду медыкаў у назвах вуліц.
Летась ордэнам Пашаны (Ordinul de Onoare) пасмяротна былі ўзнагароджаны 12 супрацоўнікаў медычных установаў, якія выконвалі абавязкі падчас пандэміі, піша мясцовы партал «СП».
Іхнымі імёнамі назвавуць 12 вуліц аднаго з садова-агародніцкага таварыства. Ушанаванне памяці медыкаў дамагліся жыхары пасёлку.
esp.md
Малдоўскім фермераў паабяцана, што іхная сельскагаспадарчая прадукцыя будзе бяспошлінна паступаць на еўрапейскія рынкі.
Еўрапейская камісія прапанавала прыняць пастанову, якая дазваляе часова палепшыць доступ да рынку для тавараў з Малдовы, на якія распаўсюджваліся тарыфныя квоты пры ўвозе ў ЕС.
Бельскі незалежны партал «СБ» адзначае, што «гэта дэманстрацыя салідарнасці ЕС, накіраваная на тое, каб дапамагчы Малдове справіцца са стратай яе асноўных рынкаў і транзітных вузлоў для ключавой сельскагаспадарчай прадукцыі ў выніку неапраўданай агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны».
Выданне падае словы старшыні Еўрапейскай камісіі Уршулы фон дэр Ляен, якая заявіла: «Не справакаваная і неапраўданая агрэсія Расіі сурʼёзна адбіваецца не толькі на эканоміцы Украіны, але і на эканоміцы нашых суседзяў, у дадзеным выпадку Малдовы. Сённяшняе рашэнне аб больш чым падваенні сямі квот на ключавы экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Малдовы зʼяўляецца адчувальным знакам салідарнасці з боку ЕЗ».
Даўгаўпілс, Латвія
Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.
Латвія рыхтуецца да чарговай хвалі пандэміі каранавірусу. Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала тры найбольш верагодныя варыянты развіцця сітуацыі, паведамляе «Наша газэта».
nasha.lv
Першы: Covid-19 стане сезоннай інфекцыяй, таму магчымыя новыя штамы віруса, а цяперашні імунітэт недастаткова эфектыўны і вакцыны абараняюць часткова.
Другі сцэнар: цяжка кантраляваная інфекцыя, калі імунітэт не эфектыўны. Яна захопіць шырокае распаўсюджванне. Вырасце колькасць выпадкаў цяжкіх захворванняў, шпіталізацыі і смерцяў сярод насельніцтва.
Трэці сцэнар: некантраляванае распаўсюджванне інфекцыі, як гэта было пры дэльта-тыпу віруса. У гэтым выпадку магчымасці аховы здароўя абмежаваныя.
Калі з іншых краін прыйдуць навіны аб распаўсюджванні новых тыпаў віруса, варта рыхтавацца, што інфекцыя трапіць і ў Латвію. Прыкладна праз два тыдні стане даступная дадатковая інфармацыя аб уласцівасцях віруса: іх інфекцыйнасці, ступені цяжкасці, эфектыўнасці вакцыны. Тады можна больш дакладна прадказаць, які сцэнар барацьбы варта выбіраць.
Да восені Міністэрства аховы здароўя паабяцала ўзмацніць гатоўнасць Цэнтру прафілактыкі і кантролю захворванняў, а цяпер пачало публічнае абмеркаванне сваіх планаў з Міністэрствам фінансаў і галінамі.
Паводле бягучых разлікаў, арыенціровачна дадатковыя выдаткі на другое паўгоддзе па першым сцэнары Covid-19 могуць скласці каля 72 млн. еўра, па другім – 107 млн еўра, а па трэцім – 129 млн еўра.
Міністэрства рэгіянальнага развіцця і навакольнага асяроддзя Латвіі ўхваліла праект у падтрыманні экасістэмы, сфармаванай балацявінай, што разляглася на тэрыторыі Даўгаўпілса ў Латгальскім заасадзе.
static.lsm.lv
Як перадае аб’яднаный навінны партал Латвійскага радыё і тэлебачаньня LSM.lv выдзелены 1 мільён еўра на ўпарадкаванне прыроднай сцежкі, Балатарыя, уздоўж балоцістая мясцовасці, якая на дадзены момант закрытая для чалавека.
30 гадоў таму зʼявілася ідэя стварыць вакол балота наглядальныя кропкі, але без прамога ўмяшання чалавека ў прыродныя працэсы.
«Мы не можам умешвацца ў жыццё гэтага цудоўнага кутка прыроды ў нашым горадзе, – расказвае выданню дырэктар заасаду Міхаіл Пупіньш. – Лепшыя ў Латвіі эксперты ацэньвалі, што адбываецца ў гэтым кутку прыроды і што трэба зрабіць, каб ён не знік, каб пакінуць такім які ён ёсць».
Клайпеда, Літва
8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.
На клайпедскі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу прыбыў буйны груз з ЗША. Газавоз Diamond Gas Crystal пад сінгапурскім сцягам прышвартаваўся ля суднасховішча тэрмінала Independence, гаворыцца на сайце выданне Delfi.lt.
Груз прызначаны для польскага нафтагазавага прадпрыемства PGNiG. Гэта другі падобны транспарт ад 1 траўня, які прыбыў у Клайпеду з пачатку дзеяння магістральнага газаправода паміж Літвой і Польшчай.