ПМК-256

Будаўнікі ў Крычаве выкідалі смецце проста на вуліцы

Прычым распарадзіўся гэта зрабіць намеснік кіраўніка будаўнічай арганізацыі.

Будаўнічая арганізацыя “Клімавіцкая ПМК-256”, што займаецца ўзвядзеннем новага жылога дома ў Крычаве па вуліцы Кастрычніцкай, 29, была злоўленая на выгрузцы будаўнічага смецця ў недазволеным месцы – піша “Крычаўскае жыццё”. Спецыялісты інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зафіксавалі факт, што цэлы самазвал смецця кіроўца “МАЗа” вываліў проста на ўскрайку вуліцы Кар’ернай. Прычым, як патлумачыў сам кіроўца, гэта было зроблена па прамым указанні намесніка дырэктара яго арганізацыі – прадпрыемства “Клімавіцкая ПМК-256”. Цяпер па гэтай справе распачаты адміністрацыйны працэс.

крычаў

Характэрна, што клімавіцкую будаўнічую арганізацыю “ПМК-256”, што ўваходзіць у структуру “Магілёўаблсельбуду”, ужо не першы раз ловяць на парушэннях санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства. Усяго год таму маніторынг выявіў сістэматычныя праблемы з вывазам смецця на будаўнічых пляцоўках гэтага прадпрыемства ў Клімавічах.

Фота: “Крычаўскае жыццё”