За больш чым дзесяць гадоў на пенсіі жанчына змагла набыць два халадзільнікі, два тэлевізары, два ноўтбукі, маразілку і кучу ўсяго іншага. Гісторыю 67-гадовай бабруйскай пенсіянеркі расказвае выданне “Камерцыйны кур’ер”.
Сакрэт сваёй ашчаднасці бабруйская пенсіянерка Наталля Міхайлаўна звязвае з тым, што яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў пляменнік навучыў яе карыстацца кампутарам. Пазнаёміўшыся яшчэ і з інтэрнэтам, жанчына напоўную выкарыстала яго магчымасці для эканомнага жыцця.
На сёння амаль усе свае пакупкі пенсіянерка робіць у інтэрнэт-крамах. За 12 гадоў пенсіі яна набыла турэцкі халадзільнік, тэлевізар Philips, маленькі тэлевізар “Гарызонт”, халадзільнік “Атлант”, маразільную камеру “Атлант”, два ноўтбукі і планшэт, сем чопераў (здрабняльнік, па меры іх выхаду з ладу), сокавыціскалку, хлебапечку, мікрахвалёўку, параварку, будаўнічыя матэрыялы для рамонту.
Першыя тры гады на пенсіі Наталля Міхайлаўна працягвала працаваць, таму буйныя пакупкі пры зарплаце і пенсіі былі магчымыя. Пазней прыйшлося сур’ёзна ўціскаць бюджэт і эканоміць, каб сабраць неабходную суму для пакупкі патрэбнай тэхнікі. Яе апошняе набыццё – блэндэр, які з’явіўся на кухні 23 снежня мінулага года. Усе свае пакупкі жанчына робіць у інтэрнэт-крамах «5 элемент», «Еўраопт», ОМА і «21 vek». Сярод экзатычных набыткаў з інтэрнэта – брашуратар для перапляцення паперы, элітнае насенне ў навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве. Купляла ў інтэрнэце прадукты, бакалею, замаўляла піцу, аплачвала ўсе камунальныя паслугі. А самая буйная купля 2023 года – новы ноўтбук Lenovo, у якасці запаснога, які абыйшоўся ёй у суму каля 2000 рублёў.
Як звычайная пенсіянерка пры пенсіі крыху больш за 700 рублёў, якая аплачвае трохпакаёвую хрушчоўку (57 кв. м), змагла адужаць буйныя пакупкі?
Праз 10 гадоў пенсіі ў яе выйшаў са строю халадзільнік, стаў дрэнна працаваць стары наўтбук. Прыйшлося шукаць вырашэнне пытання ў растэрміноўцы і крэдыце. Халадзільнік пенсіянерцы адрамантавалі, але прыйшлося для падстрахоўкі купляць маразільную камеру. Наталля Міхайлаўна купіла ў растэрміноўку маразільную камеру, а затым і халадзільнік. А ў чэрвені мінулага года, расплаціўшыся за папярэднія пакупкі, вызначылася з выбарам новага ноўтбука. Поўнасцю за яго разлічылася 28 снежня. Вырашыць пытанне з пакупкай ноўта дапамог банк – ён выдаў крэдыт на 12 месяцаў. Але пенсіянерка расплацілася за яго шляхам вельмі жорсткай эканоміі за паўгода.
Як жыла гэты час? Прыйшлося змяніць рацыён харчавання. Пры выплатах за крэдыт з пенсіі заставалася 100-150 рублёў на харчаваньне. Тут яе вельмі выратаваў запас круп і макарон, кансервацыя, а таксама летнія і восеньскія нарыхтоўкі ў маразільнай камеры.
– У мяне ў маразільнай камеры 340 пакецікаў з гароднінай, ягадамі і садавінай. – расказвае пра свае запасы Наталля Міхайлаўна – Тут вішня, чарніцы, чорная парэчка, маліна, перац балгарскі, фасоля струковая, грыбы, брусніцы, памідоры, баклажаны, часнык, морква, кізіл. А таксама курыца, рыба, свініна, пяльмені.
Шмат садавіны і гародніны пенсіянерка набывае праз групу ў Вайберы “Агра-Бабруйск”. Гэта тварог, яблыкі, грушы, цыбуля, бульба, арэхі. Многія пакупкі абыходзіліся ёй значна танней, чым у крамах. Адзенне на пенсіі купляла ў сэканд-хендзе, але падчас выплат за крэдыт зрабіла паўзу ў пакупках.
На навагоднія святы на стале ў Наталлі Міхайлаўны была фаршаваная курыца, каўбасы, чырвоная рыба, садавіна і нават любімы сыр з цвіллю. Любіць папесціць сябе пенсіянерка горкім шакаладам “Спартак”. Яна аддае перавагу яго купляць 500-грамовымі ці кілаграмовымі пліткамі. А вось такога артыкула выдаткаў як алкаголь і цыгарэты ў яе бюджэце няма.
Фота: komkur.info