У стартап-школе будуць вучыць як пачаць бізнэс з нуля, альбо на дэкрэтным.
Стартап-школа “Азбука бізнесу для жанчын” пройдзе ў Магілёве ў наступны чацвер, паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва агенцтву БелТА. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна папярэдне зарэгістравацца.
У праграме стартап-школы – інфармацыйны блок аб асаблівасцях жаночага прадпрымальніцтва ў Магілёве, тэарэтычная частка, прысвечаная пытанням адкрыцця сваёй справы без папярэдніх укладанняў, а таксама прэзентацыя магчымасцей вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, будучы ў дэкрэтным адпачынку. Пра свае поспехі і шляхі станаўлення ў малым бізнесе ўдзельніцам стартап-школы раскажуць магілёўскія прадпрымальніцы.
Заняткі стартап-школы адбудуцца ў памяшканні Саюза прадпрымальнікаў па вуліцы Ленінскай, 21 (каля тэатральнага сквера, на рагу вуліц Ленінскай і Камсамольскай). Зарэгістравацца на стартап-курсы можна па тэлефонах: 8 (0222) 77-09-21, 8 (0222) 76-08-63 або па e-mail: [email protected]
Фота носіць ілюстрацыйны характар і ўзята з адкрытых крыніц