У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў агучылі колькасць дзікіх жывёл, якія загінулі на дарогах у Беларусі ў мінулым годзе.
Кожны год у краіне гіне каля 1500 казуль, больш за 500 ласёў, амаль 100 кабаноў і ад 40 да 60 аленяў – паведамілі ў арганізацыі. Мінулы год не стаў выключэннем. Паводле інфармацыі таварыства, найбольшая хваля дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзікіх жывёл адбываецца зімой. Як правіла, капытныя выходзяць на дарогу для таго, каб паласавацца соллю, якой апрацоўваецца дарожнае пакрыццё.
Фота ілюстрацыйнае