Па выніках 2022 года колькасць зарэгістраваных злачынстваў на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна вырасла на 15,5% – прыводзіць пракурорскую статыстыку “Прысожскі край”.
Рост злачыннасці адбыўся за кошт павелічэння колькасці крадзяжоў на 8,1%, крадзяжоў з жылля – 5,9%, кіберзлачынстваў – на траціну, кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’яненна – на траціну, злачынстваў у грамадскіх месцах – больш чым на 60%, у тым ліку непаўнагадовымі – 200%. А больш за ўсё адбыўся рост – на 700% – колькасці зарэгістраваных ухіленняў бацькоў ад утрымання дзяцей.
Колькасць злачынстваў у раёне пры гэтым на чвэрць меней, калі браць паказчыкі злачыннасці на 10 000 насельніцтва: у раёне 76,0, у вобласці – 97,4.
Станоўчым з’яўляецца тое, што ў раёне не зарэгістравана забойстваў, разбояў, рабаванняў, вымагальніцтваў, згвалтаванняў.
У 2022 годзе зарэгістравана адно цяжкае злачынства супраць жыцця і здароўя грамадзян і адно ўхіленне (раней – 0) ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу.
На фота – пракурор Слаўгарадскага раёна А. Пухоўскі (“Прысожскі край”)