Вайна ва Ўкраіне стала галоўнай падзеяй года на планеце. Невыпадкова часопіс Time назваў Зяленскага “Чалавекам года”, а раней тое ж зрабіла брытанская газета Financial Times.
Часопіс Time абірае “Чалавека года” амаль сто гадоў з 1927 года. Герой года не заўсёды станоўчы. Чалавекам года станавіліся неадназначныя і нават адыёзныя асобы: Адольф Гітлер, Іосіф Сталін, Аятала Хамейні, у 2007 і Уладзімір Пуцін.
Чалавекам года (да 1999 года быў “мужчына года” і “жанчына года”), можна быць абвешчаны “Чалавек, група людзей, некаторыя з іх, некаторыя ідэі і нават аб’ект, які ў лепшы ці нават нават горшы бок найбольш моцна паўплываў на ход падзей у бягучым годзе “.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін безумоўна меў шанц стаць негатыўным героем года, бо рашэнне пра пачатак ваенных дзеянняў, якія закранулі ўсё чалавецтва, прымаў ён персанальна. І калі б Уладзімір Зяленскі збег з Кіева, а ўкраінская армія здалася больш моцнаму праціўніку, то ён і стаў бы тым чалавекам, які вызначыў контуры 2022 года.
Але Украіна паўстала ў барацьбе за свабоду, а Зяленскі выявіў неверагодную мужнасць кіруючы краінай у амаль цалкам акружаным Кіеве. Ён стаў лідарам не толькі Ўкраіны, але і большай частцы чалавецтва.
“Уладзімір Зяленскі ўскалыхнуў свет, як ніхто не ўзрушваў яго шмат дзесяцігоддзяў”.
“Уладзімір Зяленскі і Дух Украіны абвяшчаюцца Чалавекам года за тое, што яны даказалі, што мужнасць можа быць такой жа заразнай, як і страх, за тое, што аб’ядналі народы і дзяржавы і ўзнялі іх на абарону свабоды, за тое што нагадалі свету пра далікатнасць дэмакратыі і свету… У гэтым годзе выбар быў самым простым на нашай памяці. Кагосьці бітва за Украіну напаўняе надзеяй, кагосьці – страхам, але ў любым выпадку, Уладзімір Зеленскі ўскалыхнуў свет, як ніхто не ўзрушваў яго шмат дзесяцігоддзяў” – напісалі супрацоўнікі Time.
На думку супрацоўнікаў часопіса і надалей прэзідэнт Украіны быў паўсюдна. У сваіх штодзённых відэазваротах да ўкраінцаў, выступах у парламентах, Сусветным банку, ААН, на сустрэчы 20 найбольш уплывовых краін свету, цырымоніі Грэмі і іншых форумах ён яднаў чалавецтва вакол ідэі свабоды, змяніў клімат геапалітыкі і запусціў хвалю падтрымкі Ўкраіны.
Самым уплывовым еўрапейцам Зяленскага назвала таксама выданне Politico, тады як Уладзімір Пуцін названы няўдачнікам года.