Заснавальнікі славутага гурта з Магілёўшчыны Лёва і Шура БІ-2 павіншавалі беларусаў з нацыянальным святам.
– Мы вельмі радыя былі ўсіх вас бачыць на нашых выдатных канцэртах у Вільні і Варшаве! – гавораць музыкі ў сваім звароце, які на сваіх рэсурсах размясціў тэлеканал “Белсат” – Да новых сустрэч, сябры. Rock-n-roll forever! Жыве Беларусь!
Фота: Белсат, скрыншот