Жыхар Клімавіч загінуў ад удару токам падчас хатняга рамонту

37-гадовы мужчына крануў рукой аголены провад. Перад гэтым ён сам жа адключыў электрычнасць.

Трагедыя адбылася ў Клімавічах днём 26 траўня. 60-гадовы бацька і яго 37-гадовы сын выконвалі рамонтныя працы на сваім доме. Падчас работы на вышыні, стоячы на металічнай лесвіцы, сын крануў рукой аголены провад і загінуў на месцы ад удару токам – піша “Голас Касцюкоўшчыны”. Падчас следства бацька патлумачыў, што сын асабіста адключыў электрычнасць у доме і быў упэўнены ў бяспецы ўсіх прац. Зараз Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтай справе.

Фота: “Голас Касцюкоўшчыны”