Кіраўнік гарадской адміністрацыі Жытоміру Сяргей Сухамлін заявіў пра абстрэл воінскіх частак і ваенных аб’ектаў у ваколіцах гораду. Па ягоных словах Жытоміршчыну атакавалі 24 ракетамі, выпушчанымі з самалётаў.
Інфармацыйнае агенцтва «УНІАН» са спасылкай на кіраўніка Жытомірскай ваеннай адміністрацыі паведаміла, што ў выніку абстрэлу загінуў адзін вайсковец і яшчэ адзін быў паранены.
Выданне дадае, што па словах старшыні Чарнігаўскай ваеннай адміністрацыі Вячаслава Чавуса, у ноч з 24 на 25 чэрвеня ракетную атаку зведаў пасёлак Дзясна.
Чарнігаўская і Жытомірская вобласці Ўкраіны мяжуюць з Беларуссю.
«УНІАН» піша, што 25 чэрвеня маніторынгавая група Беларускі Гаюн паведаміла, што з тэрыторыі Беларусі расійская авіяцыя нанесла ракетны ўдар па Ўкраіне. Выбухі чулі ў Кіеўскай, Чарнігаўскай, Жытомірскай абласьцях. У той жа час у Генеральным штабе ўзброеных сіл Украіны лічаць, што пагроза ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі захоўваецца.