Пачынаючы з 7 ліпеня ў Беларусі уступае ў сілу новая рэдакцыя закона “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”. Паводле новай рэдакцыі ўсе юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не пазней за тры гадзіны пасля здачы ў арэнду жылля на суткі і болей павінны паведаміць пра гэта ў міліцыю.
Спосабаў прадстаўлення такой інфармацыі некалькі – расказалі газеце “Родная ніва” ў аддзеле па грамадзянству і міграцыі: бязвыплатна з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў Міністэрства ўнутраных спраў, адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы або шляхам дастаўкі кур’ерам.
За невыкананне прадугледжваецца штраф на дваццаці базавых велічынь.
Фота ілюстрацыйнае