Актывы «важаць» 4 мільярды грывень, ці 136040831 долараў ЗША.
Арышт накладзены на патрабаванне Падольскай раённай пракуратуры Кіева, гаворыцца на старонцы ведамства ў Фэйсбуку.
Арыштаваны статутны фонд кампаніі на суму амаль 1 мільярды грывень, а таксама нерухомую і рухомую маёмасць кампаніі яшчэ на суму 3 мільярды, адзначана ў паведамленні.
Праваахоўнікі расследуюць спрычыненасць кампаніі да садзейнічання Расіі ў «падрыхтоўцы і вядзенні агрэсіўнай вайны супраць Украіны».
Паводле следства, беларуская кампанія аказвала паслугі ў галіне нафты і прыроднага газу. У сваёй дзейнасці выкарыстоўвала тэхніку рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта».
фота: fbcdn.net