Узломшчыку сейфа ў Асіповічах вынеслі прысуд

Летам гэтага года неаднаразова судзімы 41-гадовы жыхар Асіповіч абрабаваў пункт выдачы заказаў у родным горадзе. Мужчына ўзламаў памяшканне, выдраў сталешніцу і забраў з пункта выдачы сейф, у якім знаходзілася 12 000 рублёў. Злодзея змаглі знайсці толькі па выніках крыміналістычнай экспертызы, бо твар зламысніка быў схаваны пад шалікам і шапкай. Сёння стала вядома, да якога тэрміну асудзілі мужчыну. Дарэчы, для яго гэта ўжо дзявятая судзімасць. Узломшчык сейфа атрымаў тры з паловай гады турмы і штраф у 45 базавых велічынь піша “Асіповіцкі край”.

кража сейфа

Фота: Судовыя экспертызы